Забракла шанцавання
Жаночая гандбольная зборная Беларусі ня здолела выйграць кваліфікацыйны турнір за права гуляць у фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2015 году. У вырашальным трэцім паядынку беларускі саступілі асноўнаму канкурэнту – дружыне Славеніі – 33:35. Першы тайм выйгралі беларускі 18:17, аднак выніковы лік не на нашу карысць. Найбольш мячоў у складзе зборнай Беларусі закінула Алеся Мігдалёва – 8, 5 галоў на рахунку Наталлі Коцінай. Але далей ідзе толькі дружына Славеніі.
Беларускае Радыё Рацыя
