Загінуў беларускі цяжкаатлет Аляксей Мжачык
Першага жніўня ў аўтакатастрофе ў Германіі загінуў 25-гадовы беларускі цяжкаатлет Аляксей Мжачык, – паведамляе прэс-служба Беларускага цяжкаатлетычнага саюза.
Вядома, што кіроўца машыны, у якой ехаў спартовец, не справіўся з кіраваннем на аўтабане. Спачатку аўто стукнулася аб агароджу трасы, а потым аб слуп. Беларускі штангіст загінуў на месцы. Кіроўца і яшчэ два іншыя пасажыры атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя на верталёце.
Мжачык — майстар спорту міжнароднага класа, ён выступаў у вагавой катэгорыі звыш 109 кг. Быў удзельнікам Алімпіяды-2016 ў Рыа-дэ-Жанейра. Срэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў (2015). Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2012). Уладальнік Кубка Беларусі ў 2020 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: weightlifting.by