Заклік пазбавіць Расею права ўдзелу ў чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы
У Англіі публіцыст вельмі аўтарытэтнай брытанскай газеты The Times Рык Бродбент у сваім артыкуле выступіў з прапановай пазбавіць расейскіх лёгкаатлетаў права на ўдзел у чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў 2015-ым годзе ў сталіцы Кітаю Пекіне. Яшчэ раней старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі Вялікабрытаніі Эд Орнэр заклікаў міжнародную федэрацыю “каралевы спорту” як мага хутчэй і дэталёвей расследаваць факты ўжывання допінгу расейскімі спартоўцамі, якія былі паказаныя ў дакументальным фільме германскага тэлеканалу ARD. Апошнім часам колькасць фактаў пра карыстанне допінгам расейскімі лёгкаатлетамі дасягнула крытычнай мяжы. ІААФ пакуль не выявіла сваёй афіцыйнай пазіцыі па гэтым пытанні.
Беларускае Радыё Рацыя