„Залаты мяч” атрымаў Лука Модрыч



Выданне „France Football” агучыла вынікі галасавання. Уладальнікам „Залатога мяча” па выніках 2018 года абраны паўабаронца „Рэала” і зборнай Харватыі Лука Модрыч (753 балы).

У топ-3 таксама ўвайшлі Крышціяну Раналду („Ювентус”, зборная Партугаліі, 476 балаў) і Антуан Грызман („Атлетыка”, зборная Францыі, 414 балаў).

„Залаты мяч” – штогадовая ўзнагарода, вядомая таксама як прыз лепшаму футбалісту Еўропы. Уручаецца гульцу, які прызнаецца лепшым на кантыненце ў кожным каляндарным годзе.

Паводле pressball.by

Фота: Reuters