Затрыманні на футбольным матчы ў Менску
Сталічныя «Крумкачы» прымаюць «Хвалю» з Пінску на полі спартовага комплексу «Алімпійскі» ў матчы Першай лігі беларускага чэмпіянату ў футболе.
Аляксандр Івулін
Як паведамляе Tribuna.com, на стадыён не пусцілі людзей у майках з нумарам 25, пад якім гуляе футбаліст іх каманды Аляксандр Івулін, які найперш вядомы як спартовы журналіст і блогер.На дадзены момант Івулін адбывае 30-суткавы арышт у ЦІП на Акрэсціна.
На трыбуну заўзятараў «Крумкачоў» раптоўна зайшоў АМАП, у тым ліку яго кіраўнік Дзмітрый Балаба. Некалькіх чалавек сілавікі адвялі ў аўтобусы, магчыма, яны затрыманыя.
Як вядома, журналіста Івуліна арыштавалі за нацыянальны сцяг 3 чэрвеня. Пры гэтым сам Аляксандр сваёй віны не прызнаў, а пры вобшуку ў ягонай кватэры сцяга міліцыянты не знайшлі.
Беларускае Радыё Рацыя