Затрыманы спартовы журналіст Сяргей Шчурко



Сяргею Шчурко прысудзілі 15 сутак арышту.

***

У панядзелак, 14 верасня, з 13.00 перастаў выходзіць на сувязь ведамы спартовы журналіст Сяргей Шчурко, аўтар „Прессбола”.

Журналіст паспеў напісаць, што да яго на размову едуць два супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго Шчурко перастаў адказваць праз тэлефон.

Увечары прыйшла інфармацыя, што Сяргей Шчурко знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. У чым яго вінавацяць, пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя