Затрыманы журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто змешчаны ў ЦІП на Акрэсціна да суда
Затрыманы раніцай 1 чэрвеня журналіст спартыўнага інтэрнэт-выдання Tribuna.com Дзмітрый Руто дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна, паведамляе сайт.
Журналіст знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па адміністрацыйнай справе.
Як паведамлялася, Дзмітрыя Руто затрымалі 1 чэрвеня ў Менску. Падставай стала тое, што ў яго аўтамабілі быў футбольны шалік, на якім прысутнічаюць белы і чырвоны колеры. Журналіста абвінавачваюць у незаконным пікетаванні згодна з артыкулам 24.23 КоАП.
Пасяджэнне пройдзе ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска. Пра дату не паведамляецца.
Адзначаецца, што сваякам удалося перадаць Руто цёплыя рэчы і ежу.
