Заўзятары „Гарадзеі” апынуліся ў міліцыі за палітычны перформанс
Некалькі заўзятараў футбольнага клуба „Гарадзея” апынуліся ў міліцыі за палітычны перформанс, піша Tribuna.com. Здарэнне адбылося 22 лістапада падчас матчу „Гарадзея” — „Дынама” (Берасце). Калі загучаў дзяржаўны гімн, некалькі заўзятараў падняліся, заклалі рукі за галаву і павярнуліся спінай да поля.
Пасля гэтага міліцыянты затрымалі маладых людзей і адвезлі ў РУУС Нясвіжа. Там ім уручылі позвы ў РУУС на наступныя дні.
Фота: s5o.ru
