Збой “Ягелоніі”
Беластоцкая «Ягелонія» прайграла матч 15 га тура чэмпіяната Польшчы з лікам 2:5. У гасцявой сустрэчы на пяць галоў футбалістаў «Руха» Хожув беластачане змаглі адказаць толькі двума – аўтарства Тараса Раманчука, той забіў пасля ўдалага розыгрышу кутняга, а затым той жа Раманчук асіставаў Патрыку Тушыньскаму. «Ягелонія» пагоршыла сваю сітуацыю – цяпер яна на трэцім месцы ў турнірнай табліцы польскай экстракласы ўслед за Легіяй і Шлёнскам.
Беларускае Радыё Рацыя