Зборнай Беларусі па біятлоне прапанавана форма ў гаме васілька
Дастаткова арыгінальны камплект спартовай формы прапанаваны зборнай Беларусі па біятлоне ў сезоне 2017/18.
У дызайне формы выкарыстаныя элементы і кампазіцыйныя прынцыпы слуцкіх паясоў: геаметрычны і раслінны арнамент, традыцыйны дамінантавы матыў „Букет” і прынцып падзелу колераў па сярэдняй лініі, паведамляе „Биатлон Онлайн”.
Колеравая гама новай формы – „васілёк і сонечныя блікі”. Аўтар канцэпту – дызайнер Віталь Арцюх
Беларускае Радыё Рацыя
