Зборная Беларусі едзе на гандбольны чэмпіянат свету!
Мужчынская зборная Беларусі заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету па гандболе. У плэй-оф па суме двух матчаў яна адолела Латвію.
У нядзелю ў Мінску падапечныя Юрыя Шаўцова выйгралі 26:24, а сёння ў Латвіі прайгралі з лікам 26:28, але за кошт мячоў закінутых у гасцях прабіліся на сусветнае першынство.
Сёння пераможную кропку паставіў з пенальці Сяргей Рутэнка (скараціўшы да патрэбнай розніцы), а потым Вячаслаў Салдаценка адбіў 9-метровы Дайніса Крыштопанса.
Мы зноў едзем на чэмпіянат свету.
