Зборная Беларусі можа пакінуць хакейную эліту



Каб захаваць прапіску ў эліце сусветнага хакея, зборнай Беларусі дастаткова набраць адно ачко ў матчы з французамі ў заключным туры групавога этапу чэмпіянату свету. Параза ў асноўны час адправіць нашу каманду ў групу „А” дывізіёна I.

Перамога над „трохкаляровымі” ў асноўны час падыме зборную Беларусі як мінімум на шостае месца ў групе. Калі зборная Славакіі пры гэтым саступіць у асноўны час амерыканцам, то падапечныя Дэйва Льюіса стануць пятымі.

Матч Беларусь – Францыя пройдзе 17 траўня. Пачатак – у 16.15 па беларускім часе.