Зборная Беларусі не змагла прабіцца ў фінал камбінаванай змяшанай эстафеты



Зборная Беларусі ў складзе Віктара Стасяловіча, Іллі Шымановіча, Анастасіі Куляшовай, Анастасіі Каракоўскай не змагла прабіцца ў фінал камбінаванай змяшанай эстафеты чэмпіянату Еўропы-2021 па плаванні ў Будапешце. Беларуская каманда заняла дзявятае месца ў кваліфікацыі.

Анастасія Шкурдай кваліфікавалася ў паўфінал чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 100 метраў на спіне. Беларуска стала адзінаццатай у кваліфікацыі.

Беларусы Яўген Цуркін і Рыгор Пякарскі адабраліся ў паўфінал на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Цуркін стаў адзінаццатым у кваліфікацыі, а Пякарскі дванаццатым.

Форвард Кірыл Брыкун працягне выступ за „Юнацтва”

Нападнік Кірыл Брыкун працягне выступаць за „Юнацтва”. Пагадненне будзе разлічана на адзін сезон. Пра гэта паведамляе телеграм-канал хакейнага клуба. У мінулым чэмпіянаце форвард правёў 44 матчы, набраўшы 9 (3+6) ачкоў пры паказчыку карыснасці „-4”. У плэй-оф на рахунку Ігара 14 гульняў, 5 (1+4) балаў з „+6” паказчыкам карыснасці.

Дэвід Бэкхэм уведзены ў Залу славы англійскай прэм’ер-лігі

Былы футбаліст „Манчэстар Юнайтэд” і капітан зборнай Англіі, а цяпер саўладальнік амерыканскага клуба „Інтэр Маямі” Дэвід Бэкхэм прыняты ў члены Залы славы англійскай прэм’ер-лігі. Бэкхэм стаў трэцім экс-футбалістам „Манчэстар Юнайтэд”, які быў уключаны ў Залу славы, пасля Эрыка Кантана і Роя Кіна. Таксама членамі Залы славы з’яўляюцца Алан Шырэр, Цьеры Анры, Дэніс Бергкамп, Фрэнк Лэмпард і Стывен Джэрард, які быў удастоены такога гонару раней у чацвер.

Уладзімір Ігнацік пацярпеў паразу ў другім раўндзе турніру ІТФ у Чэхіі

У другім раўндзе турніру ІТФ у Чэхіі беларус Уладзімір Ігнацік (N 352 АТП) саступіў брытанцу Джэку Дрэйперу (321) з лікам 6:3, 3:6, 4:6.

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ілля Івашка завяршыў выступленне на турніры катэгорыі ATP-250 у швейцарскай Жэневе. У 1/8 фіналу беларус саступіў у дзвюх партыях 20-й ракетцы планеты Грыгору Дзімітраву з Балгарыі – 4:6, 4:6.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  noc.by