Зборная Беларусі па футболе перайграла Нарвегію
Зборная Беларусі па футболе з мінімальным лікам перайграла каманду Нарвегіі — 1:0. Таварыскі матч прайшоў у сераду, 31 жніўня, у Осла. Адзіны гол у беларусаў ударам на 56-й хвіліне забіў Сяргей Крывец, які выйшаў на замену ў другім тайме.
У наступны аўторак, 6 верасня, зборная Беларусі стартуе ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе. Першы матч наша каманда правядзе на “Барысаў-Арэне” супраць віцэ-чэмпіёнаў Еўропы — зборнай Францыі.
