Зборная Беларусі па футболе прыбыла ў Люксембург



Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прыбыла ў Люксембург для падрыхтоўкі да матчу Лігі нацый, паведамілі ў прэс-службе АБФФ.

Падапечныя Ігара Крывушэнкі завяршылі падрыхтоўку ў Менску і пераляцелі ў Люксембург, дзе 15 лістапада згуляюць у пятым туры з камандай гэтай краіны. Трэнерскі штаб узяў на выязны матч 23 футбалісты: варатары – Сяргей Чэрнік („Нансі”, Францыя), Андрэй Гарбуноў („Дынама-Мінск”), Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў); абаронцы – Аляксандр Мартыновіч („Краснадар”), Ігар Шытаў („Дынама-Мінск”), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыяс (усе – БАТЭ), Сяргей Палітэвіч („Кайрат”, Казахстан), Міхаіл Сівакоў („Арэнбург”); паўабаронцы – Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага (усе – БАТЭ), Сяргей Кісляк, Павел Савіцкі (абодва – „Дынама-Брэст”), Антон Пуціла („Анкарагюджу”, Турцыя), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў (абодва – „Шахцёр”, Салігорск), Іван Маеўскі („Астана”, Казахстан); нападаючыя – Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш (абодва – БАТЭ), Антон Сарока („Локерэн”, Бельгія).

14 лістапада каманда ў 19.00 правядзе трэніроўку на стадыёне „Жазі Бартэль”.

Матч 5-га тура групы 2 (ліга D) беларусы правядуць 15 лістапада ў Люксембургу, а 18 лістапада завершаць групавы этап сустрэчай у Сан-Марына. Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: Люксембург – 9 ачкоў, Беларусь – 8, Малдова – 5, у Сан-Марына набраных ачкоў няма.

belta.by