Зборная Беларусі па міні-футболе перамагла вугорцаў у кваліфікацыі ЧЕ



Зборная Беларусі па міні-футболе абыграла вугорцаў з лікам 5:2 у апошнім матчы адборавага турніру чэмпіянату Еўропы. У першым тайме сустрэчы ў менскім Палацы спорту „Уручча” супернікі забілі па два разы, а пасля перапынку беларусы вызначыліся яшчэ тройчы і ў выніку занялі другое месца ў 5-й кваліфікацыйнай групе. У складзе пераможцаў мячы забілі Уладзімір Жыгалка, Дзмітрый Лось, Антон Мацвеенка, Уладзіслаў Сялюк і Сяргей Крыкун. У першым крузе адборавага турніру беларусы саступілі вугорцам ў Будапешце 1:2.

«Чэлсі» і ПСЖ прайшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

У матчы ў адказ чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА «Пары Сэн-Жэрмэн» на стадыёне «Парк дэ Прэнс» у Парыжы прайграў «Баварыі» з лікам 0:1. Адзіны гол на 40-й хвіліне сустрэчы забіў нападнік нямецкага клуба Эрык Шупо-Матынг. У першай сустрэчы ПСЖ у Мюнхене выйграў 3:2, а таму прайшоў у наступную стадыю турніра.

У 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА парыжане згуляюць з пераможцам пары «Манчэстар Сіці» – «Барусія» Дортмунд. У першай сустрэчы дортмундцы прайгралі «гараджанам» з лікам 1: 2.

Яшчэ ў адным матчы гульнявога дня «Чэлсі» на нейтральным стадыёне ў Севільі прайграў партугальскаму «Порту» на астатніх хвілінах гульні 0:1, але за кошт перамогі ў першым матчы 2:0 згуляе ў паўфінале з пераможцам пары «Ліверпуль» – «Рэал». Нагадаю, у першым матчы мадрыдцы былі мацней 3:1.

Жаночая зборная Беларусі па гандболе саступіла камандзе Украіны

Жаночая зборная Беларусі па гандболе саступіла камандзе Украіны ў таварыскім матчы ў Менску — 24:27. У складзе беларускай зборнай па 4 мячы забілі Наталля Коціна і Марыя Канавал. Сёння ў Доме гандбола адбудзецца паўторны матч. Пачатак – у 12.00. Уваход вольны.

Дэні Тэйлар далучыўся да кэмпа зборнай Беларусі

Брамнік Дэні Тэйлар далучыўся да трэнінг-кэмпа зборнай Беларусі на „Чыжоўка-Арэне”. Пра гэта паведамляе сайт ФХБ. У мінулым сезоне Тэйлар выступаў за менскае „Дынама”. У 12 матчах на яго рахунку дзве перамогі і адзін шатаўт пры 87,7% адбітых кідкоў. Хакеіст выступаў за зборную Беларусі на лютаўскім турніры ў Нур-султане. Тэйлар стаў чацвёртым брамнікам у кэмпе нацыянальнай каманды: з камандай ужо займаюцца Канстанцін Шостак з „Северсталі”), Аляксей Коласаў з менскага „Дынама” і Іван Кульбакоў, які выступае за „Сочы”.

Агульнакамандная штомесяцавая зарплата складзе максімум 100 тысяч рублёў

Сайт Вelarushockey.com апублікаваў меркаваны фармат правядзення наступнага сезона экстралігі. Паводле інфармацыі крыніцы, замест экстралігі „А” і „Б” плануецца адзіная экстраліга, куды ўвойдзе не менш за 12 каманд. Магчымы ўдзел і замежных клубаў, пры выкананні ўсіх патрабаванняў і правілаў рэгламенту чэмпіянату. На першым этапе рэгулярнага сезона каманды згуляюць адзін з адным у чатыры колы. На другім этапе каманды будуць падзеленыя па шасцёрках, дзе ўсе дружыны згуляюць у два круга ў межах групы.

У плэй-оф выходзіць першая шасцёрка. За астатнія дзве пуцёўкі будуць змагацца ў серыях да дзвюх перамог 7-я і 10-я каманды і 8-я з 9-й. З чвэрцьфіналу плэй-оф усе серыі плэй-оф пройдуць да чатырох перамог.

Зменіцца і сістэма налічэння ачкоў. З гэтага часу за перамогу будзе налічвацца 2 балы, замест 3. У заяўку клуба павінна быць уключана не менш 22 гульцоў, і не больш за 30 хакеістаў. Агульнакамандным заработная плата ў месяц можа складаць максімум да 100 тысяч і найменьш 60 000 рублёў. Максімальная штомесячная заработная плата хакеіста экстралігай не абмяжоўваецца.

Беларускае Радыё Рацыя