Зборная Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў прыме ўдзел у ЧЕ
Зборная Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў прыме ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы, які адбудзецца гэтымі днямі ў Чарнагорыі.
Кантынентальны турнір пройдзе ўжо 13-ы раз. Змагацца за чэмпіёнства ў ім будуць гэтым разам 17 зборных. Па словах галоўнага трэнера зборнай – Андрэя Багдзевіча, нягледзячы на складанае лёсаванне, беларускія каталіцкія святары будуць ставіць перад сабою ў гэтым турніры самыя высокыя мэты.
– Да гэтага Чэмпіянату Еўропы мы сур’ёзна падыходзім, сур’ёзна да яго рыхтаваліся. Правялі шэраг спарынгаў з моцнымі дружынамі нашай вобласці. У нас падабраўся зараз добры склад – сплаў досьведу з моладдзю. Таму я веру ў тое, што мы можам як мага лепей выступіць на гэтым Чэмпіянаце Еўропы.
Удзельнікі Чэмпіянату папярэдне падзеленыя на 4 групы. Да Беларусі ў квартэт патрапілі акрамя гаспадароў турніру, мінулагоднія срэбныя ды бронзавыя прызёры – каманды Партугаліі ды Босніі.
Найлепшым дасягненнем зборнай Беларусі пакуль з’яўляецца 4-е месца на хатнім Чэмпінаце, які праходзіў у Лідзе ў 2014 годзе.
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя