Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла грэкаў у суперфінале Еўралігі
Зборная Беларусі па пляжным футболе святкавала другую перамогу на групавым этапе суперфіналу Еўралігі, які праходзіць у італьянскім Альгера. У паядынку другога тура папярэдняй групы А беларусы ўпэўнена перайгралі каманду Грэцыі з лікам 7:2. У стартавым матчы беларускія падначаленыя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада не пакінулі шанцаў на поспех малдаванам – 9:1. Заўтра, 21 верасня, у заключным матчы папярэдняга этапа зборная Беларусі будзе супернічаць з гаспадаром турніру камандай Італіі.
Нявінскі папоўніў трэнерскі штаб БАТЭ
Экс-трэнер «Гомеля» Уладзімір Нявінскі папоўніў трэнерскі штаб БАТЭ.
Разам з «Гомелем» спецыяліст выйграваў Кубак Беларусі ў 2022 годзе.
Нагадаю, што Нявінскі ўжо працаваў у БАТЭ з 2009 па 2017 год.
Іваноў і Казлоў – самыя папулярныя прозвішчы ў беларускім футболе
У выніку цікавага даследавання, праведзенага betnews.by, высветлілася, што самымі частымі прозвішчамі за амаль 32-гадовую гісторыю вышэйшай лігі Беларусі па футболе былі Іваноў і Казлоў. У агульнай складанасці хаця б адзін раз у матчах чэмпіянатаў краіны прынялі ўдзел 3711 футбалістаў. Вось спіс самых частых прозвішчаў: Іваноў (15), Казлоў (14), Кавалёў (9), Васільеў, Смірноў (абодва – па 8), Кузняцоў, Лебедзеў (абодва – па 7). Праўда, топ-футбалістаў беларускага чэмпіянату сярод Івановых і Казловых не выяўлена. Толькі двое Івановых могуць пахваліцца тым, што маюць у сваіх актывах больш за сотню матчаў у вышэйшай лізе. Адзін з іх — Аляксей Іваноў (125 матчаў), які выступае за „Славію” і з чатырма галамі на пару з гарадзенцам Сяргеем Карповічам узначальвае спіс абаронцаў-бамбардзіраў сёлетняга чэмпіянату. Іншы — экс-хаўбек сталічнага „Дынама”, „Мінска”, „Шахцёра” і „Крумкачоў” Філіп Іваноў (111 матчаў), апошнім клубам якога была „Погонь” з Камыка, якая гуляе ажно ў сёмым польскім дывізіёне.
Кацярына Сныціна збіраецца завершыць кар’еру баскетбалісткі
У 2020-м дзяўчына не пагадзілася падпісаць новы кантракт з Мінспорту і адмовілася выступаць за нацыянальную каманду. Яна прадала з аўкцыёну свой бронзавы медаль з чэмпіянату Еўропы – 2007, каб на атрыманыя грошы дапамагчы калегам, якія зазнаюць рэпрэсіі. Бескетбалістка завершыць гэты сезон у камандзе «Лондан Лаянс».
Беларускае Радыё Рацыя
