Зборная Беларусі падзяліла ачкі з Францыяй
Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Францыяй — 0:0. Адборавы матч чэмпіянату свету прайшоў на запоўненай „Барысаў-Арэне”. Беларуская федэрацыя футбола зладзіла флэшмоб — кожны заўзятар атрымаў белую майку зборнай з нацыянальным арнаментам і брэндам каманды. На сектары былі заўважаны бел-чырвона-белыя сцягі.
https://www.youtube.com/watch?v=nP6FHjiwnHA
Вынікі іншых матчаў нашай групы А:
Балгарыя — Люксембург — 4:3,
Швецыя — Галандыя — 1:1.
7 кастрычніка зборная Беларусі ў гасцях згуляе з Галандыяй.
