Зборная Беларусі прабілася ў паўфінал Еўралігі
У матчы 1/4 фіналу каманда Нікаласа Альварада справілася са зборнай Швейцарыі — 4:3. Галамі ў складзе беларусаў адзначыліся Рабко, Брыштэль, Гардзецкі і Бокач.
За выхад у фінал беларусы паспрачаюцца са зборнай Іспаніі.
Гомель і Барысаў прымуць першыя гульні 22-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння пройдуць стартавыя паядынкі 22-га тура. У першым з іх футбалісты „Гомеля” прымуць на сваёй арэне гасцей з ФК „Мінск”. У першым крузе супернікі не выявілі пераможцу, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю – 2:2. На мінулым тыдні гамяльчане абыгралі на выездзе сталічны „Энергетык-БДУ” 2:1, а мінчане разышліся мірам з салігорскім „Шахцёрам” 0:0. Таксама сёння футбалісты БАТЭ на полі „Барысаў-Арэны” сустрэнуцца з бабруйскай „Белшынай”. У першым крузе барысаўчане разграмілі бабруйчан на іх стадыёне з лікам 3:0. У мінулым туры БАТЭ адолеў у гасцях „Смаргонь” 2:1, а „Белшына” згуляла ўнічыю са „Слуцкам” 1:1.
Нагельсман узначаліў зборную Германіі
Нямецкі футбольны саюз абвясціў пра прызначэнне Юльяна Нагельсмана галоўным трэнерам зборнай Германіі. Кантракт з 36-гадовым немцам разлічаны да 31 ліпеня 2024 года. Гэта значыць былы коўч «Баварыі», «РБ Лейпцыга» і «Хофенхайма» будзе кіраваць камандай на Еўра-2024, якое пройдзе летам наступнага года ў Германіі.
Раней паведамлялася, што Нагельсман будзе атрымліваць 4 мільёны еўра ў год у зборнай Германіі, а яго кантракт з «Баварыяй», які да гэтага часу дзейнічаў і прыносіў Юльяну 7 мільёнаў еўра ў год, скасавалі без кампенсацыі. Пасля Еўра-2024 ён зноў стане вольным агентам.
У зборнай Нагельсман замяніў Ханса-Дзітэра Фліка, звольненага пасля паразы 1:4 ад Японіі ў таварыскім матчы і ўсяго толькі 4 перамог у апошніх 17 сустрэчах.
Мікіта Вайлупаў – лепшы правы крайні другога тура Лігі чэмпіёнаў
Беларускі легіянер дапамог „Веспрэму” здабыць перамогу над „Манпелье” 33:31, закінуўшы шэсць мячоў. Усе, дарэчы, у другім тайме, калі вугорцам неабходна было адыгрывацца. Адзін з мячоў стаў для беларуса 200-м у складзе гранда.
ЕГФ уключыла Вайлупава ў сімвалічную зборную найлепшых гульцоў другога тура. 2 мячы Арцёма Карaлька дапамаглі «Кельцэ» абыграць «Кальстад» 32:30.
Беларускае Радыё Рацыя