Зборная Беларусі (U-18) у авертайме адолела расейскіх аднагодкаў



Юніёрская зборная Беларусі (U-18) у рамках Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю правяла матч з расейцамі. Сустрэча завяршылася перамогай беларусаў у авертайме – 2:1. Пераможная шайба на рахунку капітана каманды Мікалая Цішкевіча.

Стэфен Кары ўстанавіў гістарычны рэкорд НБА па колькасці трохачковых за кар’еру

Распасоўнік „Голдэн Стэйт” Стэфен Кары ўстанавіў абсалютны рэкорд па колькасці трохачковых трапленняў у гісторыі НБА. Яшчэ ў першай чвэрці матчу з „Нью-Ёркам” абаронца рэалізаваў кідок, які стаў для яго 2974-м у кар’еры, і абышоў Рэя Алена. Каб устанавіць рэкорд усіх часоў, Алену спатрэбілася 1300 матчаў рэгулярнага чэмпіянату НБА. Кары, каб перасягнуць дасягненне Рэя, запатрабавалася правесці толькі 789 гульняў.

Аляксандр Венскель стаў лепшым у групе В на чэмпіянаце свету ва Узбекістане

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Ташкенце (Узбекістан), беларускі спартовец Аляксандр Венскель стаў лепшым у групе В. Беларус у суме двуборства падняў 372 кг (рывок – 172 кг, штуршок – 200 кг) і стаў лепшым у вагавой катэгорыі 102 кг.

Серхіа Агуэра аб’явіў аб завяршэнні кар’еры ва ўзросце 33 гадоў

Аргентынскі форвард „Барселоны” Серхіа Агуэра абвясціў аб завяршэнні кар’еры ва ўзросце 33 гадоў. Нападнік прыняў такое рашэнне з-за праблем з сэрцам. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі Агуэра не змог стрымаць слёз. Серхіа быў заменены ў першым тайме матчу 12-га тура „Прымеры” з „Алавесам” з-за тахікардыі. Пасля гульні паведамлялася, што Агуэра добра сябе адчувае. Пазней стала вядома, што форвард выбыў са строю мінімум на тры месяцы з-за праблем з сэрцам.

Беларускі лінейны Вячаслаў Бохан патрапіў у сферу інтарэсаў „Барселоны”

Беларускі лінейны Вячаслаў Бохан патрапіў у сферу інтарэсаў „Барселоны”. Пра гэта паведамляе Esports Rac1. Нядаўна гандбаліст працягнуў кантракт з украінскім „Маторам” да лета 2023 года. У гэтым сезоне Вячаслаў Бохан закінуў 42 мячы ў дзесяці матчах Лігі чэмпіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя