Зборная Беларусі выступіць мацнейшым складам на ЧС па біятлоне



На летнім чэмпіянаце свету па біятлоне, які пройдзе ў Раўбічах з 23 па 25 жніўня, зборная Беларусі выступіць наймацнейшым складам.

У жаночую каманду ўвайшлі Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны. У мужчынскай абойме лічацца Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко. У чэмпіянаце свету ў Раўбічах будуць удзельнічаць спартсмены з Бельгіі, Беларусі, Кітая, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі, Швейцарыі, Украіны і іншых краін.

Менск прыме камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2021 года

Менск прыме камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2021 года. Пра гэта паведаміў у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн. „Стадыён „Дынама” пасля рэканструкцыі з’яўляецца адным з лепшых у Еўропе для лёгкай атлетыкі, таму Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя прыняла рашэнне даверыць Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі правядзенне каманднага чэмпіянату Еўропы ў 2021 годзе ў суперлізе”, – распавёў Свен Арнэ Хансэн.

24-гадовы фінскі абаронца Самі Ёкунен падпісаў кантракт з „Нёманам”

Фінскі абаронца Самі Ёкунен аформіў кантракт з „Нёманам”, – паведамляе „БХ” са спасылкай на агента гульца. Кантракт разлічаны на адзін год. У мінулым сезоне 24-гадовы хакеіст бараніў колеры „Адэнсе Бульдогс”. У 39 матчах рэгулярнага чэмпіянату Даніі ён набраў 8 (1+7) ачкоў, пры паказчыку карыснасці -20.

Аляксандр Халадзінскі перайшоў з „Іслачы” ў „Андэрдог”

Нападнік „Іслачы” Аляксандр Халадзінскі да канца сезона будзе выступаць у другой лізе за „Андэрдог”, паведамляе афіцыйны сайт „ваўкоў”. У бягучым годзе Халадзінскі правёў тры гульні за дублюючы склад і адзін матч у вышэйшай лізе супраць „Славіі”. Пасля першага круга трэнерскі штаб „Іслачы” прыняў рашэнне адправіць футбаліста ў арэнду ў „Андердог” па неабходную гульнявую практыку. Новая каманда Халадзінская займае шостае месца ў чэмпіянаце другой лігі.

„Менску” застаўся адзін крок да выхаду ў 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў

13 жніўня жаночая каманда „Менска” правядзе апошні, трэці, матч кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў – супраць харкаўскага „Жилстроя-1”. Для выхаду ў 1/16 фіналу нашу каманду задаволіць нічыя. Паядынак стартуе ў 18.00.

Беларускае Радыё Рацыя