Зборная Нарвегіі выйшла ў чвэрцьфінал хакейнага турніру Алімпіяды-2018
20 лютага ў першым раўндзе плэй-оф нарвежцы ва ўпартай барацьбе абыгралі ў авертайме супернікаў са Славеніі – 2:1 (0:1, 0:0, 1:0, 1:0) і прабіліся ў васьмёрку мацнейшых. У чвэрцьфінале нарвежскія хакеісты згуляюць з расейцамі.
Раней хакеісты ЗША ўпэўнена перайгралі каманду Славакіі – 5:1 (0:0, 3:1, 2:0). У барацьбе за выхад у квартэт спаборнікаў узнагарод амерыканцаў чакае сустрэча з чэшскімі хакеістамі.
Чвэрцьфінальныя баталіі пройдуць 21 лютага, паўфіналы намечаны на 23 лютага. Матч за бронзу адбудзецца 24 лютага, паядынак за алімпійскі тытул – 25 лютага.