У Беластоку згуляюць моладзевыя дружыны Польшчы і Румыніі



У аўторак у Беластоку згуляюць моладзевыя зборныя Польшчы і Румыніі.

Палякам непатрэбная перамога, каб выступіць у моладзевым чэмпіянаце Еўропы, як арганізатар Польшча трапляе туды аўтаматычна. Чэмпіянат адбудзецца ў 2017 годзе.

Марцін Дорна

Марцін Дорна (Фота pzpn.pl)

Які ж тады сэнс арганізоўваюць гэты матч?

Трэнер Марцін Дорна кажа, што сустрэча патрэбная, каб праверыць свае сілы:

– У чарговы раз прыступім да міжнароднага матча, як да вялікага выкліку, падзеі. Нават калі гэта таварыскі матч, то падыходзім да яго вельмі сур’ёзна.

Моладзевая зборная Польшчы даволі моцная. Падчас апошняй сустрэчы з камандай Ізраіля яны перамаглі 3:1, але і Румынія супернік, матч з якім можа быць непрадказальным:

– На фоне такога суперніка мы хочам як найлепш сябе паказаць.

Ужо вядома, што ў зборнай Польшчы мы не пабачым футбаліста з Ягелоніі (Беласток) Пшэмка Франкоўскага, які траўмаваны і праходзіць рэабілітацыю. Хутчэй за ўсё на поле выйдуць іншыя гульцы гэтай каманды: брамніка Бартка Дрангоўскага ды Ёнатана Страўса.

Матч моладзевых зборных Польшчы ды Румыні чакаем у Аўторак на гарадскім стадёне ў Беластоку. Пачатак а 17:00.

Беларускае Радыё Рацыя