Зборная Польшчы выйграла ў Грузіі 4:0



У чарговам адборавым матчы Еўрачэмпіянату-2016 футбольная дружына Польшчы адолела на выездзе зборную Грузіі – 4:0. У першым тайме галоў пры досыць роўнай гульні не было зафіксавана. А ў другой палове перавага „бяла-чэрвоных” была відавочнай.  Палякі дамінавалі цэлы час і тройчы забівалі ў браму гаспадароў – вызначыліся Каміл Глік (51-я хвіліна), Гжэгаж Крыховяк (71-я), Себасцян Міля (73-я) і Аркадыуш Мілік (90-я).

Пасля 4 матчаў Польшча ўзначаліла турнірную табліцу сваёй групы, маючы ў актыве 10 ачкоў з 12 магчымых.

Беларускае Радыё Рацыя