Зборная Расеі праляцела міма фіналу ЧС-2019
Зборная Фінляндыі стала першым фіналістам чэмпіянату свету па хакеі. Напярэдадні фіны выбілі Расею — 1:0.
Зборная Фінляндыі складаецца пераважна з хакеістаў, што гуляюць у нацыянальным чэмпіянаце, палова гульцоў ніколі не гуляла ў юніёрскіх і моладзевых зборных, толькі двое з НХЛ. Іх капітан Марка Анціла, што закінуў адзіную шайбу, выступае за “Ёкерыт”. Фінская прэса піша пра іх так: “Каманда без імёнаў стала зборнай з гучным імем”. Пры гэтым расецаў называлі галоўным фаварытам чэмпіянату. У фінале фіны згуляюць з Канадай, якая без праблем разабралася з Чэхіяй — 5:1. Фінал пройдзе 26 траўня.
Паводле nn.by
Фота yle.fi