Зелянко пабіў алімпійскі рэкорд Беларусі ў трохбор’і



Аляксандр Зелянко пабіў алімпійскі рэкорд Беларусі ў троеборнай яздзе.

Аляксандр Зелянко стаў першым беларускім траеборцам, які набраў у манежнай яздзе на Алімпійскіх гульнях 30,9 штрафных ачкоў. Гэта лепшы вынік, які калі-небудзь паказваў на Алімпійскіх гульнях траеборац з Беларусі. Другі і заключны дзень манежнай язды ў Токіа пройдзе сёння, 31 ліпеня.

Кітайскія спартоўцы лідыруюць у медальным заліку Алімпіяды

Спартоўцы Кітая заваявалі дзевяць узнагарод і ўзначалілі агульнакамандны медальны залік XXXII летніх Алімпійскіх гульняў. Кітайскія атлеты ўзялі чатыры золата, тры срэбра і дзве бронзы, і цяпер у скарбонцы зборнай Кітая 40 узнагарод. На другой пазіцыі гаспадары Алімпіяды – японцы, трэцяе месца займаюць амерыканскія атлеты. Сёння ўдзельнікі такійскай Алімпіяды разыграюць 21 камплект узнагарод. Беларускія аматары спорту ў першую чаргу разлічваюць на паспяховы выступ батутыста Уладзіслава Ганчарова, які ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе стаў алімпійскім чэмпіёнам. Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў выступіць у вагавой катэгорыі 96 кг. Марыя Мартынава мае намер прабіцца ў лік фіналістак у спаборніцтвах па стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 м. Без удзелу беларускіх атлетаў алімпійскія медалі будуць разыграны ў спаборніцтвах па трыятлоне, плаванні, стэндавай стральбе, тэнісе, ветразевым спорце, бадмінтоне, рэгбі-7, дзюдо, лёгкай атлетыцы і фехтаванні.

Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Сібір” у хатнім спарынгу

Хакеісты менскага „Дынама” святкавалі першую вікторыю ў перадсезонных кантрольных матчах. На лёдзе менскай „Чыжоўка-Арэны” дынамаўцы выйгралі ў авертайме ў гасцей з навасібірскай „Сібіры” – 4: 3. У складзе пераможцаў хет-трык аформіў Дзяніс Мосалеў, яшчэ адну шайбу закінуў Аляксандр Когалеў. Наступны кантрольны паядынак „зубры” правядуць 6 жніўня ў Менску з чарапавецкай „Северсталлю”.

Зяневіч змяніў Пунтуса на пасадзе галоўнага трэнера жодзінскага „Тарпеда”

„Тарпеда” -БелАЗ і галоўны трэнер Юры Пунтус прыйшлі да пагаднення аб спыненні супрацоўніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба жодзінцаў. З Пунтусам клуб заваяваў першыя ў сваёй гісторыі медалі нацыянальнага чэмпіянату.  Новым галоўным трэнерам прызначаны Сяргей Зяневіч, які раней працаваў з камандай на пасадзе старшага трэнера.

„Шахцёр” прадасць Дарбо за 2-4 млн еўра

У бліжэйшы час нападнік Дэмба Дарбо пакіне салігорскі „Шахцёр”. Адразу тры клубы зрабілі прапановы па трансферы гамбійца. Пра гэта паведамляе football.by. „Шахцёр” атрымаў прапановы па продажы Дарбо яшчэ ў ліпені, але патэнцыйныя пакупнікі чакалі канца еўракубкавага паходу „Шахцёра”. Зараз пераходу форварда нічога не замінае. Сума трансферу не выдаецца, але, па інфармацыі крыніцы, можа скласці ад 2 да 4 мільёнаў еўра. „Шахцёр”, у сваю чаргу, ужо правёў папярэднія перамовы і рыхтуе трансфер маладога таленту Дарыё Калабарыча з „Домжале”, які стаў трэцім бамбардзірам у чэмпіянаце Славеніі. У Салігорску разлічваюць, што 21-гадовы выканаўца кампенсуе страту Дарбо.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bfks.by