«Зеніт» аштрафавалі на 20 тысяч еўра за паводзіны яго фанатаў у Менску



Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый выпісаў штраф ФК «Зеніт» на суму 20 тыс. еўра па выніках першага матчу 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы з менскім «Дынама», які прайшоў у сталіцы Беларусі 9 жніўня.

Як удакладняе спецыялізаваны партал sports.ru са спасылкай на прэс-службу УЕФА, пакаранне накладзена за непрыстойныя паводзіны заўзятараў пецярбургскага клуба.

Нагадаем, у першым матчы «Зеніт» прайграў 0: 4, затое ў матчы ў адказ разграміў менчукоў з лікам 8: 1 на стадыёне «Санкт-Пецярбург».

Фанаты «Зеніта» зладзілі праход па вуліцы Кастрычніцкай з дымавымі шашкамі і выбух-пакетамі, а потым вырвалі некалькі дзясяткаў крэслаў на новым стадыёне «Дынама».

ej.by

фота tut.by