Жаночая зборная Беларусі абыграла швейцарак



Жаночая зборная Беларусі ў трэцім матчы групавога этапу на чэмпіянаце Еўропы ў трох партыях абыграла каманду Швейцарыі – 3:0. Беларускі святкавалі першую перамогу на турніры. У групе „С” беларускі зараз займаюць 4 пазіцыю, лідыруюць з трыма перамогамі валейбалісткі Харватыі.

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Кліўлендзе

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова пачала выступы на турніры катэгорыі WTA-25 у амерыканскім Кліўлендзе. У 1/16 фіналу беларуска сустракалася з амерыканскай тэнісісткай Крысцінай Макхейл і выйграла ў двух сэтах – 6:4, 7:5. У другой партыі Аляксандра выйгравала 4:0, пры ліку 5:3 мела два матчболы на сваёй падачы, потым суперніца змагла выраўняць становішча, але затым беларуска ізноў захапіла ініцыятыву і дамаглася перамогі. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 52 хвіліны. Наступнай суперніцай Аляксандры Сасновіч будзе прадстаўніца Аргенціны Надзя Падарошка.

Трэнерскі штаб хакейнай зборнай назваў склад на алімпійскую кваліфікацыю

Стаў вядомы склад хакейнай зборнай Беларусі на матчы алімпійскай кваліфікацыі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

У ім ёсць чацвёра гульцоў з кантрактамі у НХЛ, і няма ніводнага хакеіста з чэмпіянату Беларусі. Найбольш прадстаўнікоў традыцыйна са сталічнага «Дынама».

У склад каманды Крэйга Вудкрафта трапілі 25 хакеістаў.

Брамнікі: Аляксей Коласаў, Іван Кульбакоў ( „Дынама-Мінск”, КХЛ), Дэні Тэйлар (без клуба).

Абаронцы: Нік Бэйлен ( „Трактар”, КХЛ), Кірыл Гатавец ( „Авангард”, КХЛ), Уладзіслаў Яроменка, Сяргей Сапега ( „Дынама-Мінск”, КХЛ), Уладзіслаў Калячонак ( „Арызона”, НХЛ), Дзмітрый Корабаў ( „Спартак”, КХЛ), Яўген Лісавец ( „Салават Юлаеў”, КХЛ), Ілля Салаўёў ( „Калгары”, НХЛ), Крысціян Хенкель ( „Ак Барс”, КХЛ).

Нападнікі: Уладзімір Алістраў, Дзмітрый Буйніцкі, Арцём Дзямкоў, Аляксандр Паўловіч, Ілля Усаў ( „Дынама-Мінск”, КХЛ), Уладзіслаў Кадола ( „Северсталь” КХЛ), Мікіта Камароў, Франсіс Парэ ( „Авангард”, КХЛ), Джэф Плат ( „Салават Юлаеў”, КХЛ), Шэйн Прынс ( „Аўтамабіліст”, КХЛ), Аляксей Протас ( „Вашынгтон”, НХЛ), Андрэй Стась ( „Трактар”, КХЛ), Ягор Шаранговіч ( „Нью-Джэрсі”, НХЛ) .

Турнір у групе D пройдзе з 26 па 29 жніўня ў Браціславе. Супернікамі зборнай Беларусі за пуцёўку на Алімпіяду-2022 стануць Славакія, Аўстрыя і Польшча.

Кандрацьеў назваў склад зборнай Беларусі на вераснёўскія матчы

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў назваў склад на вераснёўскія матчы адборавага турніру чэмпіянату свету 2022 года. Цікава, што ў гэты раз у складзе зборнай не знайшлося месца для гульцоў барысаўскага БАТЭ – калісць базавага клуба нацыянальнай каманды. Найбольш прадстаўнікоў чэмпіёна краіны – салігорскага «Шахцёра» і толькі чатыры легіянеры.

Да трох маючых адбыцца гульняў будуць рыхтавацца:

брамнікі – Сяргей Чэрнік ( „Шахцёр”, Салігорск), Ягор Хаткевіч ( „Дынама”, Мінск), Павел Паўлючэнка ( „Рух”, Брэст);

абаронцы – Раман Юзэпчук, Кірыл Печэнін, Арцём Рахманаў ( „Рух”, Брэст), Аляксандр Сачыўка, Раман Бягуноў, Руслан Хадаркевіч, Глеб Шаўчэнка ( „Шахцёр”, Салігорск), Мікалай Золатаў, Аляксандр Паўлавец ( „Колас”, Кавалёўка, Украіна ), Максім Сшывальшчыкаў ( „Дынама”, Мінск);

паўабаронцы – Мікіта Корзун, Дзмітрый Падстрэлаў ( „Шахцёр”, Салігорск), Макс Эбонг ( „Астана”, Нур-Султан, Казахстан), Уладзіслаў Клімовіч, Арцём Быкаў ( „Дынама”, Мінск), Павел Сядзько ( „Дынама”, Брэст ), Дзяніс Грэчыха, Арцём Канцавы ( „Рух”, Брэст);

нападнікі – Максім Скавыш ( „Шахцёр”, Салігорск), Віталь Лісаковіч ( „Лакаматыў”, Масква, Расія), Зміцер Анцілеўская ( „Тарпеда-БелАЗ, Жодзіна).

Збор нацыянальнай каманды пачнецца 30 жніўня ў Мінску. Футбалісты будуць трэніравацца на базе Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”, а потым адправяцца ў Астраву, дзе 2 верасня сустрэнуцца са зборнай Чэхіі.

Абаронца з вопытам гульні ў КХЛ перайшоў у „Нёман”

Расійскі абаронца Аляксей Уласкін перайшоў у „Нёман”. Габарытны абаронца, які мае рост 190 сантыметраў і вагу 93 кг) – выхаванец маскоўскай хакейнай школы „Русь”. На працягу кар’еры гуляў за каманды МХЛ і ВХЛ. Мае вопыт выступаў і ў КХЛ, дзе правёў чатыры матчы за „Аўтамабіліст”. Мінулы сезон правёў у чэмпіянаце Казахстана, абараняючы колеры „Арла” і „Алматы”. Сумарна згуляў 31 матч, у якіх адзначыўся 8 (2 + 6) выніковымі баламі пры паказчыку карыснасці „+5”, адзначае belarushockey.com.

Амерыканскі цэнтравы Роберт Апшоу стаў гульцом „Цмокi-Мiнск”

„Роберт гуляў за моладзевую зборную ЗША. Правёў пяць матчаў у летняй лізе НБА за „Лос-Анджэлес Лейкерс”. У 2016-м перабраўся ў Еўропу – стаў гульцом эстонскага „Калева”. Тады аднаклубнікам амерыканца быў беларус Віталь Лютыч. У Бахрэйне Апшоу выйграў суперкубак, а ў мінулым годзе быў прызнаны лепшым цэнтравым турэцкай лігі ТВL, гуляючы за турэцкую каманду „Коньяспор”. У сярэднім 27-гадовы гулец праводзіў на пляцоўцы 27.5 хвілін, набіраў 21 ачко, 8 падбораў, паказчык эфектыўнасці – 20.6.

Прэзідэнт „Кельцэдаў Кулешу час да снежня-студзеня

Прэзідэнт „Кельцэ” Бертус Серваас пракаментаваў інфармацыю пра магчымы сыход з клуба беларуса Уладзіслава Кулеша. Галоўны трэнер каманды Талант Дуйшэбаеў раней выказаў незадаволенасць узроўнем гульні паўсярэдняга. „Справа не ў тым, што Талант жорстка абыходзіцца з Уладам і таму расказаў пра яго беларускім СМІ. Ён проста пасылае яшчэ адзін сігнал: трэба паказваць больш якасці. Улад гэта ведае, але пакуль не можа рэалізаваць патэнцыял. Ён выдатны гулец з добрай фізічнай падрыхтоўкай , але ўсё гэта павінна суправаджацца „галавой”. У Кулеша ёсць час да снежня-студзеня, каб паказаць, што ён павінен застацца”, – цытуе Сервааса sportowefakty.wp.pl.

Вашкевіч і Паздееў здалі станоўчы тэст на COVID-19

Сёння ўрачыста адкрыюцца Летнія Паралімпійскія гульні-2020 у Токіо. Нацыянальная паралімпійская зборная Беларусі возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Беларускі сцяг на цырымоніі адкрыцця панясе тытулаваная спартоўка Людміла Волчак. Тым часам у камандзе Беларусі ўжо ёсць страты. Беларускі плывец Максім Вашкевіч і трэнер Станіслаў Паздееў здалі станоўчы тэст на COVID-19 і змешчаныя медыцынскімі службамі на каранцін на 10 дзён.

У першых стартах беларускія спартоўцы прымуць удзел заўтра. У плаванні выпрабуюць сябе Ігар Бокій, Уладзімір Сотнікаў, Дзмітрый Салей і Аляксей Талай. Андрэй Праневіч будзе змагацца ў фехтаванні на інвалідных калясках”, – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства спорту.

Беларускае Радыё Рацыя