Жаночая зборная Беларусі па біятлоне выйграла эстафету



Жаночая зборная Беларусі па біятлоне выйграла золата ў эстафеце.

Нашу каманду сёння прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекова і Дар’я Домрачава.

Другое месца ў эстафеце занялі шведкі. Францужанкі фінішавалі трэцімі.

Гэта другое золата беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях.

Дар’я Домрачава стала чатырохразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх Гульняў.

У агульным заліку па вартасці медалёў Беларусь узнялася на 13-е месца, апярэджваючы на сёння такія моцныя спартовыя дзяржавы як Кітай, Вялікабрытанія, Польшча, Аўстралія, Расея, Фінляндыя. Усяго ўзнагароды на рахунку прадстаўнікоў 29 краін.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Christophe Pallot/Agence Zoom/Getty Images і AP/ Andrew Medichini