Жаночая зборная Беларусі – пераможца чэмпіяната Еўропы другога дывізіёна
Завяршыўся чэмпіянат Еўропы па хакеі на траве другога дывізіёна сярод жанчын у Празе, дзе зборная Беларусі гуляла ў фінале супраць каманды Францыі. Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць беларусак. Пераможны гол забіла Яўгенія Філіповіч на 53 хвіліне. Такім чынам, жаночая нацыянальная каманда стала пераможцам чэмпіянату Еўропы другога дывізіёна.
Выхад у паўфінал забяспечыў жаночай нацыянальнай камандзе ўдзел у непасрэднай кваліфікацыі да Кубка свету.