Жорсткае лёсаванне



Відавочна не пашанцавала барысаўскаму БАТЭ пры лёсаванні групавой стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Ліга чэмпіёнаў

Разам з мацнейшым клубам Беларусі ў квартэт „Е” трапілі „Барселона”, леверкузенскі „Баер” з Нямеччыны і італійская „Рома”. На гэтай стадыі слабых супернікаў не бывае ў прынцыпе, але ўсё ж фарту барысаўцам відавочна забракла.

Вось якімі склаліся іншыя групы Лігі чэмпіёнаў:

Група „А”: ПСЖ, Рэал Мадрыд, Шахтар Данецк, Мальмё. Группа „В”: ПСВ, Манчэстар Юнайтэд, ЦСКА, Вольфсбург. Группа „С”: Бенфіка, Атлетыка, Галатасарай, Астана. Группа „D”: Ювентус, Манчэстар Сіці, Севілья, Барусія Менхенгладбах. Группа „Е”: Барселона, Байер, Рома, БАТЭ. Группа „F”: Баварыя, Арсенал, Алімпіякос, Дынама Загрэб. Группа „G”: Чэлсі, Порту, Дынама Кіеў, Макабі Тель-Авіў. Группа „Н”: Зеніт, Валенсія, Ліён, Гент.

Беларускае Радыё Рацыя