Зімовае аўтамабільнае гран-пры стартуе ў Беластоку



Кіроўцы з Польшчы і Літвы ўзялі ўдзел у зімовым гран-пры „Крыўляны” ў Беластоку. Першая сёлета імпрэза ў цыкле Беластоцкага чэмпіянату аўтамабіляў сабрала больш за 50 камандаў. Удзельнікі ездзяць па абледзянелай трасе даўжынёй у два кіламетры:

– Забава, шкаленні такія. Напэўна, кожны ўдзельнічае, каб трохі забавіцца. Вядома, ёсць асобы, якія маюць амбіцыі адносна гэтых ралі, але я на забаву еду і каб чагосьці навучыцца.

– Файна едзецца, але слізка і вузка. Аўтамабіль трохі заварочвае, выносіць перад.

– Каманда з Варшавы таксама, ёсць каманды з Сувалак, са Штабіна, з Аўгустова, з Бельска Падляшскага, з Гайнаўкі і Ломжы, ну і канешне з Беластока. Гэта адкрытыя спаборніцтвы, таму кожны можа паўдзельнічаць. Кіроўцы і маладыя і старэйшыя, аўтамабілі ёсць слабыя і канешне ж вельмі моцныя, на якіх трэба ўмець ездзіць.

Беластоцкі чэмпіянат аўтамабіляў мае адкрыты характар. Арганізатары запрашаюць таксама кіроўцаў з Беларусі. Чарговы раўнд чэмпіяната – 26-га сакавіка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя