ЗША падтрымалі ўдзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе 2024
Алімпійскі і Паралімпійскі камітэт ЗША падтрымлівае ідэю дапусціць расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы, калі яны не будуць выступаць пад сцягамі сваіх краін.

Пра гэта кіраўнік камітэта Сюзана Лаёнс заявіла The Wall Street Journal.
Выданне адзначае змену пазіцый камітэта ЗША, а таксама Міжнароднага алімпійскага камітэта, які заклікаў спартыўныя федэрацыі па ўсім свеце адхіляць прадстаўнікоў РФ і Беларусі ад спаборніцтваў з-за вайны ва Украіне.
На мінулым тыдні кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што хоча, каб расейскія і беларускія спартоўцы маглі ўдзельнічаць у гульнях у Парыжы, нават калі вайна ва Украіне працягнецца.
У сваю чаргу Лаёнс адзначыла, што змяненне пазіцыі важнае для захавання алімпійскіх ідэалаў і алімпійскага руху. Пры гэтым кіраўнік Лаёнс адзначыла, што арганізацыя па-ранейшаму падтрымлівае Украіну.
