ЗША – у чвэрцьфінал, Славенія – у ніжэйшы дывізіён



Зборная Славеніі прайграла камандзе ЗША ў матчы перадапошняга тура групавога этапу чэмпіянату свету па хакеі – 1:3. Славенцы страцілі шанцы захаваць прапіску ў элітным дывізіёне. „Зорна-паласатыя” першымі ў групе „В” забяспечылі сабе ўдзел у чвэрцьфінале.

Зборная Расеі ў авертайме вырвала перамогу ў каманды Славакіі 3:2 – перамогу зборнай Расіі прынёс Арцемій Панарын.

У іншай групе Зборная Чэхіі перайграла каманду Нямеччыны з лікам 4:2. Кропку ў матчы паставіў Ярамір Ягр. Канада разграміла Швейцарыю 7:2.

Беларусь сёння сустрэнецца з Фінляндыяй. Лепшы бамбардзір зборнай Беларусі на ЧС-2015 у Чэхіі Андрэй Касціцын дыскваліфікаваны на адну гульню за жорсткі сілавы прыём супраць форварда Віктара Ціханава ў паядынку з камандай Расіі, у якім беларуская дружына пацярпела разгромную паразу. Камісія пастанавіла, што Андрэй Касціцын набраў хуткасць і рушыў у бок суперніка не з мэтай завалодаць шайбай, а з адзіным намерам правесці сілавы прыём. Эксперты прызналі ўчынак беларуса „неразумным і пагрозлівым здароўю саперніка”. Андрэй Касціцын зможа вярнуцца ў склад 12 траўня ў заключным матчы сваёй каманды ў папярэднім раундзе – супраць зборнай Нарвегіі. З 7 (1 + 6) ачкамі пасля 5 матчаў Андрэй Касціцын з’яўляецца лепшым бамбардзірам беларускай каманды на чэмпіянаце свету ў Чэхіі.

Беларускае Радыё Рацыя