Зубовіч скасаваў кантракт з „Ягелоніяй”



Ягор Зубовіч ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з польскай „Ягелоніяй” з Беластока ў сувязі з неаднаразовымі і грубымі парушэннямі клубам умоў пагаднення, у тым ліку сістэматычнай нявыплатай заробку. Пра гэта футбаліст апавясціў „Ягелонію” і Польскі футбольны саюз.

У бліжэйшы час Зубовіч звернецца са скаргай у Міжнародную федэрацыю футбола ў адпаведнасці з рэгламентам ФІФА па статусе і трансферах футбалістаў, пасля чаго зоймецца пошукамі новага клуба.

У мінулым сезоне 26-гадовы нападнік выступаў на правах арэнды за „Слуцк”, у складзе якога правёў 26 матчаў, забіў у іх 8 мячоў і аддаў 4 галявыя пасы.