„Зубры” адолелі „Югру”



У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі менскае „Дынама” з буйным лікам 4:1 перамагло расейскую каманду „Югра” з Ханты-Мансійску. Вырашальнай перавагі бела-блакітныя, аднак, дасягнулі толькі ў трэцім перыядзе.

Героем сустрэчы стаў нападнік Мэт Элісан, які вызначыўся дублем (3-я і 47-я хвіліны), закінуўшы першыя дзве шайбы менчукоў. Свае прозвішчы на табло запісалі таксама абаронцы Раман Грабарэнка (49-я хвіліна) і Кірыл Гатавец (55-я).

Шматлікія гледачы (больш 10 тысяч) голасна віталі перамогу беларускай каманды. Лепшым гульцом сустрэчы быў прызнаны Раман Грабарэнка.

Пасля 51 праведзенага матча „Дынама” мае 87 ачкоў, займае 6-е месца і ўпэўнена трымаецца ў зоне плэй-оф Заходняй канерэнцыі КХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя