„Зубры” падпісалі першага амерыканца
Менская каманда па амерыканскім футболе „Зубры” абвясціла аб падпісанні кантракту з Майклам Холам. Майкл стаў першым замежным прафесійным гульцом у Беларусі. За 4-гадовую кар’еру ў Еўропе амерыканец паспеў пагуляць у чэмпіянатах Германіі і Польшчы. Кантракт падпісаны да канца сезона. Таксама ў рамках дагавора амерыканец бярэ на сябе адказнасць за трэніровачную работу з бягучым, лайнбейкерамі і пабудовай абароны, паведамляе афіцыйны сайт „Зуброў”.
Менскія „Зубры” бяруць удзел у чэмпіянаце ўкраінскай лігі (Улаф). У сваёй групе беларуская каманда не прайграла ніводнага матча і дзеліць першае месца з „Лесарубамі” з Ужгарада.