„Зубры” перамаглі „Нафтахімік”



9-й вікторыі дамаглося менскае „Дынама” у бягучым розыгрышы Кантынентальнай Хакейнай Лігі. На сваёй пляцоўцы „зубры” валявымі высілкамі ўзялі верх над расейскім „Нафтахімікам” з Ніжнекамску – 3:1.

Бела-блакітныя прапусцілі на 5-й хвіліне, але яшчэ ў першым перыядзе змаглі адыграцца – на 12-й хвіліне Куінтан Хаўдэн рэалізаваў колькасную бальшыню. У другім перыядзе дынамаўцы істотна дадалі ў руху і двойчы святкавалі поспех – галамі вызначыліся Аляксандр Когалеў і Ягор Шаранговіч. У трэцім перыядзе беларускі клуб утрымаў сваю перавагу.

Менскае „Дынама” працягвае балалансаваць на мяжы плэй-оф, але пакуль не можа дацягнуцца да 8-га месца. У каманды 28 ачкоў і яна ідзе на 9-ым месцы. На 8-ым размяшчаецца пакуль „Северсталь”, у якой 31 пункт.

У бліжэйшую нядзелю, 15 кастрычніка, дынамаўцы прымуць на сваім лёдзе ХК „Сочы”.

Беларускае Радыё Рацыя