„Зубры” перамаглі ў Сочы
Хакейнае менскае „Дынама” дамаглося выяздной перамогі ў Сочы над аднайменным расейскім клубам – 2:1. Гэта 6-я вікторыя „зуброў” у чэмпіянаце Кантынентальнай Хакейнай Лігі.
У паядынку з ХК „Сочы” дынамаўцы прапусцілі першымі, прычым гуляючы ў бальшыні. Але ўжо на 13-й хвіліне першага перыяду Яўген Кавыршын здолеў рэалізаваць колькасную перавагу – 1:1.
Вырашальная шайба была закінута ў другім перыядзе – яе аўтар фінскі легіянер Тэму Пулкінен. „Зубры” у той момант зноў гулялі ў бальшыні. Лепшым гульцом сустрэчы ў складзе „Дынама” прызнаны галкіпер Юнас Энрат.
„Дынама” набрала 16 ачкоў і пакуль застаецца на апошнім 12-ым месцы Заходняй канферэнцыі. Горш менчукоў у КХЛ выступаюць яшчэ два клубы Усходняй канферэнцыі. Аднак зараз становішча „Дынама” ужо не настолькі катастрафічнае.
Беларускае Радыё Рацыя