„Зубры” перапынілі чорную серыю
У чарговым матчы першынсва КХЛ менскае „Дынама” нарэшце перапыніла чорную серыю з 5 паразаў запар. На гэты раз на сваім лёдзе „зубры” дастаткова ўпэўнена ўзялі верх над хабараўскім „Амурам”, які таксама трапіў у зацяжны крызіс.
На 11-й хвіліне браму гасцей распячатаў Роб Клінкхамер. На 15-й Андрэй Сцяпанаў замацаваў перавагу гаспадароў пляцоўкі. А ў другім перыядзе Яўген Кавыршын, калі дынамаўцы гулялі ў бальшыні, давёў лік да буйнага. У заключнай траціне „зубры” згулялі на ўтрыманне. У выніку – сухая вікторыя 3:0.
У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ менскае „Дынама” вярнулася ў зону плэй-оф, узняўшыся з 9-га на 8-е месца. У беларускага клуба зараз 43 ачкі пасля 28 гульняў. Бела-блакітныя адстаюць на два ачкі ад фінскага „Ёкерыта”, але маюць на гульню менш.
Беларускае Радыё Рацыя