Звольніўся кіраўнік дэпартамента Беларускай федэрацыі футболу



Кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Чэпа звольніўся з працы.

Як паведамляе партал «Трыбуна», ён адмовіўся падпісваць праўладны зварот спартовай грамадскасці.

Паводле інфармацыі выдання, Андрэй Чэпа напісаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне і праінфармаваў калегаў праз рассылку ў карпаратыўнай электроннай пошце. Свой ліст ён завяршыў словамі «Жыве Беларусь!».

У сярэдзіне кастрычніка ягоную дачку Юлію звольнілі з Міністэрства спорту і турызму. У сваім Інстаграме пасля звальнення яна напісала: «Сорамна, што ўвогуле мела дачыненне да гэтай арганізацыі».

Андрэй Чэпа — былы футбольны арбітр, працаваў галоўным рэдактарам газеты «Всё о футболе».

Фота: pressball.by