​​Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!



Калі: 12 лістапада, 12:00
Дзе: Rondo Wolnej Białorusi, Варшава
(Скрыжаванне al. Legionów Piłsudskiego i ul. Puławskiej)

Раман Бандарэнка

12 лістапада 2020 году лукашысты забілі Рамана Бандарэнку. Ён страціў
жыццё толькі з-за таго, што выйшаў спытаць у «незнаёмцаў», чаму яны
зразаюць стужкі ў яго двары. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным
лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса
Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

У 2021 годзе Цэнтр беларускай салідарнасці разам з ініцыятывай Вольная
Беларусь і Polska 2050 планавалі надаць адной з кальцавых развязак у
Варшаве імя Рамана Бандарэнкі. Аднак згодна з заканадаўствам для гэтага
неабходна, каб прайшло 5 гадоў ад сыходу чалавека. Па выніку на выездзе
з Варшавы з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі. Менавіта
змагаючыся за вольнасць нашай краіны загінуў Раман.

Прапануем вам сустрэцца там і ўшанаваць памяць Рамана. Удзел у
мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб’яднага пераходнага кабінета
Беларусі Павел Латушка і Аліна Коўшык, прадстаўнікі Цэнтра беларускай
салідарнасці і партыі Polska 2050. Бярыце з сабой знічы і беларускія
сцягі. Да сустрэчы!

Арганізатары мерапрыемства: Цэнтр беларускай салідарнасці

Усе дадатковыя пытанні можна задаць прэс-сакратару ЦБС Антосю Жукаву
+48507426060