1 красавіка пачнецца чацвёрты сезон беластоцкай сістэмы роварнага пракату
З 1 красавіка стартуе чацвёрты сезон беластоцкай сістэмы роварнага пракату BiKeR. У новым годзе з’явяца новыя стаянкі на вуліцах Папялушкі,Сакольскай, Яна Паўла 2 і пры Гарадской управе на Сланімскай . Сістэмай «BiKeR», як і летась змогуць карыстацца жыхары Касцёльнага Юхноўца і Харошчы, дзе таксама з’явяцца стаянкі. У Беластоку на 50 станцыях з’явіцца 500 гарадскіх ровараў, у тым ліку тандэмы і ровары для дзяцей, кажа прэзідэнт горада Тадэўш Трускаляскі:
— Будзе 60 стоек, 40 стандартных ровараў, 20 дзіцячых ровараў. Агулам будзе 500 звычайных ровараў і 700 стаякоў на ровары.
Летась беластачане ўзялі напракат ровар BiKeR-а 450 тысяч разоў. Рэкардсмен зрабіў гэта амаль 800 разоў. У сістэме BiKeR зарэгістраваныя амаль сорак тысяч карыстальнікаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беластока
Фота аўтара