1 сакавіка ў Польшчы адзначаюць Дзень „выклятых жаўнераў”



1 сакавіка ў Польшчы адзначаюць Дзень памяці „выклятых жаўнераў” – антыкамуністычнага падполля пасляваеннага перыяду. Сёлетнія святкаванні пачаліся ўжо ў выходныя. У Беластоку адбылася навуковая канферэнцыя Інстытута нацыянальнай памяці, прысвечаная “выклятым жаўнерам”, якія дзейнічалі на тэрыторыі Падляшша. Адным з іх з’яўляецца капітан Рамуальд Райс “Буры” –  адказны за забойства амаль васьмідзесяці беларусаў у студзені і лютым 1946 года.

Паводле гісторыка інстытута Пятра Лапінскага, інфармацыю пра дзейнасць Бурага можна знайсці ў дакументах следства камуністычнай пракуратуры супраць „Бурага”:

– Адзін з такіх дакументаў, які мы экспануем, датаваны вераснем 1945 года – гэта даручэнне маёра Котвіча, які выдаў „Бураму” распараджэнне правесці пацыфікацыю паўднёва-ўсходніх тэрыторый.  Даручэнне вельмі загадкавае.

Канферэнцыя Інстытута нацыянальнай памяці – гэта не адзінае мерапрыемства, прысвечанае “выклятым жаўнерам” у Польшчы. Яшчэ сёння ў памяшканнях ваяводскай управы адкрыецца выстава “Выклятыя жаўнеры” Таварыства польскіх мастакоў  у Гародні. Пачатак а 14-й.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток