10-га траўня адкрыецца гарадскі пляж на Дайлідскім возеры
Сёлета беластачане будуць мець магчымасць адпачыць каля вады, не выязджаючы з гораду. Ужо ў нядзелю афіцыйна адкрыецца адрамантаваны гарадскі пляж на Дайлідскім возеры.
Гасцей асяродка чакаюць турніры па волейболе і футболе, байдарачныя спаборніцтвы ды навігацыйныя майстар-класы.
Падчас мерапрыемства будзе можна браць напракат байдаркі, лодкі і водныя ровары.
«Асяродак водных відаў спорту рамантавалі два гады, і цяпер спартовая інфраструктура палепшылася”, – кажа прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі:
– Гэта месца можа добра служыць беластачанам, гэта найбліжэйшае месца адпачынку і добрая магчымасць для актыўнага адпачынку.
Кошт рамонту асяродка водных відаў спорту на Дайлідах – гэта 10 мільёнаў злотых. За гэтыя грошы пабудавалі прыбіральні, будынак з рэстаранам, сцежкі ў лесе і ўпарадкавалі сам пляж.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя