10-гадовы юбілей адзначыла школа ў Залуках



Гэтая адукацыйная ўстанова ў свой час была прысуджаная да ліквідавання. Каб ратаваць сітуацыю, бацькі самі ўзяліся за рамонт. Узнікла таксама таварыства „Залукі над Супрасляй”, якое па сённяшні дзень вядзе пляцоўку.

 

У Непублічнай пачатковай школе ў Залуках усе вучні вывучаюць беларускую мову. 10-гадовы юбілей існавання пляцоўкі быў таксама нагодай для падвядзення дасягненняў і вынікаў, кажа дырэктар Ірэна Супрон.

– Юбілей ёсць нагода для падсумавання ўсіх нашых дасягненняў, але не толькі настаўнікаў, але і дзяцей, і іх бацькоў. Я ўпэўнена, што такія малыя школы, як наша, павінны існаваць, ствараючы адмысловую сям’ю.

У школе штогод вучыцца усё больш дзяцей,Бажэна Дэдковска, віцэкуратар асветы ў Беластоку, – Вывучаюць замежныя мовы. Шануюецца тутэйшая культурная традыцыя, якая адпавядае для мясцовай супольнасці. Гэта толькі вучыць згодзе, любові да радзімы, працы і еднасці. Гэта добры прыклад. То бок выхаванне праз каштоўнасці. І гэтаму трэба толькі радавацца, што такая школа ёсць. І дбаць, каб яна надалей развівалася.

– Нашая школа ніколі не зачынецца, – Ірэна Каранкевіч, старшыня таварыства “Залукі над Супрасляй”, – яна расцвітае. Таксама, дзякуючы школе, думаю, і вёска расцвітае. Многа людзей да нас прыязджаюць і застаюцца.

Школа ў Залуках, гэта адзіная вясковая ў гміне Гарадок. У ёй вучыцца каля сарака дзяцей, а апрача іх яшчэ каля дваццаці дашкольнікаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі