10 іншаземцаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі



Польскія памежнікі паведамілі, што ў суботу 10 іншаземцаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі.

На ўчастку ў Мельніку дзевяць грамадзян Індыі і Афганістану разбурылі памежную агароджу і напалі на афіцэраў з камянямі. Таксама былі спробы незаконнага перасячэння мяжы ў ваколіцах Міхалова, Чарэмхі і Шудзялова.

З пачатку года зафіксавана больш за тысячу спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Фота: Straz_Graniczna