10 кіламетраў новай дарогі пабудуюць на вуліцы Цёлкоўскага ў Беластоку
Яшчэ ў снежні пачнуцца работы на новай Алеі Незалежнасці і вуліцы Цёлкоўскага ў Беластоку. Віцэ-прэзідэнт горада якраз падпісаў дамову з генеральным выканаўцам прадпремствам Budimex. Гэта найбольшая інвестыцыя ў гісторыі Беластока. 10 кіламетраў новай дарогі пабудуюць за 450 мільёнаў злотых. Разам з Генеральскай Трасай, Алея Незалежнасці і вуліца Цёлкоўскага створаць кальцавую дарогу даўжыні 30 кіламетраў, якая акружыць цэлы горад, кажа віцэ-прэзідэнт Адам Поліньскі.
– Завершым шматгадовы інвестыцыйны працэс, дзякуючы якому жыхарам Беластока стане вельмі зручна ездзіць па горадзе, даязджаць да працы, да школ, а таксама зручней будзе і жыхарам суседніх гмін рухацца па Беластоку.
Разам з двухпалоснымі дарогамі будуць пабудаваныя сцежкі для раварыстаў, прыпынкі для аўтобусаў, восем віядукаў і адзін тунель пад чыгуначнай лініяй. Завяршэнне будовы Алеі Незалежнасці і вуліцы Цёлкоўскага планаванае на канец 2018 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота poranny.pl
