10 тысяч вайскоўцаў будуць ахоўваць мяжу Польшчы з Беларуссю
19 гадоў таму
Міністр абароны Польшчы расказаў, што на мяжы з Беларуссю агулам будуць прысутнічаць 10 тысяч вайскоўцаў.

Марыюш Блашчак адзначыў, што гэта прыкладна столькі ж, колькі было падчас абвастрэння мігранцкага крызісу ў 2021-м годзе.
“Чатыры тысячы вайскоўцаў мы задзейнічаем непасрэдна ў дапамозе Стражы Гранічнай, а яшчэ шэсць тысяч будуць у рэзерве”, − заявіў Блашчак.
Міністр дадаў таксама, што “цягам двух гадоў Польшча будзе мець наймацнейшае наземнае войска ў Еўропе”.
Беларускае Радыё Рацыя
